Падчас тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў Шаняўскую сельскую бібліятэку завіталі выхаванцы мясцовага дзіцячага садка № 17. Яны прыйшлі ў бібліятэку на экскурсію-знаёмства “Што за цуд – кніжкін дом!”.
Дзеці пазнаёміліся з работнікамі бібліятэкі, даведаліся, што такое кніжны фонд, каталог, картатэка, перыёдыка, фармуляр. Рабяты ўбычылі, як працуе сельская бібліятэка, а таксам паўдзельнічалі ў конкурсах і паразважалі, як карыстацца кніжкай, каб яна не стала непрыдатнай для чытачоў. Хлопчыкі і дзяўчынкі паслухалі вершы Л.Пранчака Н.Тулупавай, У.Карызны, Г.Аўласенкі, паглядзелі мультыплікацыйны фільм “Чуня”.
Да экскурсіі было прымеркавана адкрыццё кніжнай выставай “Беларускія пісьменнікі – дзеткам”.