Шляхамі вызвалення

У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь адбыліся патрыятычныя акцыі каля помнікаў і пахаванняў Вялікай Айчыннай вайны, у рамках якіх прайшлі вела- і аўтапрабегі, мітынгі.

Кляпацкі сельскі Дом культуры зладзіў велапрабег, які завяршыўся мітынгам каля пахавання ахвяр фашызму ў в.Краснае.

Удзел у аўтапрабегу па пахаваннях Ружанскага сельсавета прыняў Калазубскі сельскі клуб-бібліятэка. Клубная ўстанова падрыхтавала мітынгі каля воінскіх пахаванняў на Кургане Славы каля Ружан, ва ўрочышчы Пель каля аг.Варанілавічы, у аг.Калазубы.

Мітынг каля воінскага пахавання ў аграгарадку правёў Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка.

Удзельнікі раённага аўтапрабегу “Дарогамі памяці” далучыліся да мітынгу каля воінскага пахавання ў аг.Стараволя, падрыхтаванага мясцовым сельскім клубам-бібліятэкай.

Хараўскі сельскі клуб-бібліятэка сумесна з Навасёлкаўскім сельскім Домам культуры, Хараўскім сельвыканкамам і філіялам “Айчына” ААТ “Белавежскі” ўдзельнічалі ў аўтапрабегу, падчас якога ўшанавалі памяць загінуўшых каля пахаванняў і памятных знакаў ваеннай гісторыі.

Добавить комментарий