Шчырыя віншаванні

Працягваецца жніво, і работнікі сферы культуры далучаюцца да віншаванняў хлебаробаў-лідараў. Так, Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка з песнямі і добрымі словамі наведаў поле, дзе шчыруюць працаўнікі ААТ “Роўбіцкае”.

Не забываюцца калегі і пра юбіляраў, якія ўлетку адзначаюць дні нараджэння. Пружанскі аўтаклуб разам з прадстаўнікамі прафсаюзнай пярвічкі клубнай сістэмы завітаў да А.У.Дэшка – былога дырэктара сельскага Дома культуры в.Галасяціна, каб павіншаваць яе са знакавай падзеяй ў жыцці. Калегі падрыхтавалі творчыя нумары і ўручылі Грамату аддзела культуры райвыканкама.

А ў Калазубскім сельскім клубе-бібліятэцы прайшла юбілейная вечарыны “Царыца-імянінніца” ў гонар работніцы клубнай установы Н.А.Яцук.

Шаняўскі сельскі клуб-бібліятэка сумесна з кіраўніцтвам сельвыканкама павіншавалі з 101-м днём нараджэння вэтэрана Вялікай Айчыннай вайны з в.Шубічы М.А.Бабрук.

Добавить комментарий