Такую назву мела свята гарадскога пасёлка Шарашова, якое адбылося 3 жніўня. Галоўныя падзеі мерапрыемства, падрыхтаванага Шарашоўскім цэнтрам культуры і вольнага часу, разгарнуліся на плошчы Фіміна, дзе змясціліся сцэна, атракцыёны і гандлёвы кропкі.
Падчас урачыстасці былі адзначаны немаўляты, першакласнікі, маладыя спецыялісты, імяніннікі і сем’і-юбіляры. Прайшоў конкурс сярод арганізацый Шарашоўскага сельсавета і дэфіле казачных персанажаў. Працавалі пляцоўкі Пружанскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, выставы работ народных умельцаў.
На працягу вечара гледачоў сваімі нумарамі радавалі салісты і калектывы аматарскай творчасці Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу. Таксама адбыўся канцэрт Калядзіцкага сельскага Дома культуры.
Завяршылася свята ў Шарашове феерверкам і дыскатэкай.