Штогод праводзіцца добраўпарадкаванне шарашоўскіх праваслаўных могілак. Адным з ініцыятараў правядзення гэтай важнай справы з’яўляецца пярвічная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Шарашоўскага сельскага Савета, сярод сябраў якой ёсць прадстаўніцы розных сфер – адукацыі, культуры, сельскай гаспадаркі, а таксама пенсіянеры, дзяржаўныя служачыя і іншыя актыўныя жанчыны, якія пражываюць на тэрыторыі сельсавета. Не стаў выключэннем і 2021 год.
Члены арганізацыі разам з жыхарамі гарадскога пасёлка і камунальнымі службамі навялі парадак на мясцовых пахаваннях. Падчас дабрачыннай працоўнай акцыі была скошана старая трава, высечана кустоўе і хмызняк, прыбрана і вывезена смецце.