76 гадоў адлічыў час з таго дня, калі скончылася Вялікая Айчынная вайна. Але ўспаміны аб ёй не сціраюцца з памяці франтавікоў, партызан, падпольшчыкаў, усіх людзей, якія прайшлі праз гэта пякельнае полымя.
Не павінны забываць аб той жудаснай, шматпакутнай вайне і мы з вамі, хто не бачыў вайны. Мы проста не маем права не памятаць аб мужнасці і гераізме тых, хто змагаўся за свабоду і падараваў нам мірнае жыццё. Наша памяць – гэта наша сумленне ў адносінах да мінулай вайны і яе ўдзельнікаў.
Пружанская раённая дзіцячая бібліятэка імя А.Лось прапануе вашай увазе серыю кніг «Дзеці вайны».