Сапраўднае свята музыкі

1 кастрычніка ў дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны” прайшла школьная вечарына, прысвечаная Міжнароднаму дню музыкі.

На мерапрыемстве прысутнічалі вучні, настаўнікі і госці. Гледачы даведаліся аб гісторыі незвычайнага свята, якое з’явілася па рашэнні ЮНЕСКА ў 1975 годзе. Заснавальнікам дня музыкі, закліканай аб’ядноўваць людзей, дапамагаць ім разумець, паважаць і любіць, лічыцца вялікі кампазітар ХХ стагоддзя Д.Д.Шастаковіч.

У канцэрце прынялі ўдзел дуэты баяністаў і акардэаністаў, сольныя выканаўцы на фартэпіяна, скрыпцы, гітары, трубе і домры. Некалькі нумароў прагучалі ў выкананні ўзорнага хору “Вітанак” (кіраўнік Ірына Буланькова).

Добавить комментарий