Сапраўднае свята

У мінулыя выхадныя прайшло свята ў вёсках Загалічы і Долкі Ружанскага сельсавета. На яго сабралася больш за 200 мясцовых жыхароў і ўраджэнцаў, гасцей.

Па добрай традыцыі былі адзначаны сем’і-юбіляры і дбайныя гаспадары, малодшыя і старэйшыя вяскоўцы.

Пасля ўшанавання, арганізаванага прадстаўнікамі органаў мясцовай улады, быў прадстаўлены выдатны канцэрт. У ім прынялі ўдзел творчыя калектывы і салісты Ружанскага цэнтра культуры і вольнага часу, Белавусаўшчынскага сельскага клуба-бібліятэкі і аддзела нестацыянарнага абслугоўвання (аўтаклуба) Пружанскага раённага цэнтра культуры.

Свята ўдалося на славу. Яно прынесла радасць і пазітыў вяскоўцам і самадзейным артыстам.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий