Саломапляценне – нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі

“Саломапляценне Беларусі: мастацтва, рамяство і ўменні” ўключана ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. На 17-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны (ЮНЕСКА), якая праходзіла ў г.Рабат (Марокка), была разгледжана і падтрымана беларуская намінацыя па саломапляценні. Удзел у пасяджэнні камітэта прымала намеснік начальніка ўпраўлення па гісторыка-культурнай спадчыне Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь М.В.Нецвятаева. Для Беларусі гэта пяты элемент, які ўключаны ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва разам з абрадамі “Калядныя цары” і “Юр’еўскі карагод”, Будслаўскім фэстам і традыцыямі бортніцтва.

Добавить комментарий