9 снежня 2022 года ў Спартыўна-культурным цэнтры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў у г.Мінск адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XХ Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь».
Міністэрства спорту і турызму праводзіць гэты конкурс з 2003 года. У бягучым годзе на конкурс было пададзена больш за 840 заяў у 13 намінацыях.
Грамату ў намінацыі «Музеі / Раённыя (гарадскія) музеі» атрымала дзяржаўная ўстанова культуры «Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў». Узнагарода была ўручана галоўнаму захавальніку фондаў Іне Нячай.
Віншуем!