Ружаншчына «за польскім часам»

Некалькі праектаў да 85-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР падрыхтаваў Ружанскі палацавы комплекс роду Сапегаў.

Так, у пачатку верасня навуковы супрацоўнік музея Алена Паляшчук выступіла з дакладам «Ружаншчына ў 1921 – 1939 гг.» на навукова-практычнай канферэнцыі «Мартынаўскія чытанні», якую праводзіў Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А.В.Суворова.

А 15 верасня Алена Дзмітрыеўна наведала Ружанскую гарпасялковую бібліятэку, дзе для сталых чытачоў правяла краязнаўчую гульню «Мой родны край», падчас якой былі ўзгаданы найбольш значныя падзеі з мінулага пасёлка.

Добавить комментарий