Клубныя ўстановы ладзяць шмат карысных спраў, далучаюцца да розных падзей.
У Шарашоўскім цэнтры культуры і вольнага часу адбылася дзіцячая гадзіна «Папярэджаны – узброены», на якой абмяркоўваліся бяспечныя паводзіны падчас восеньскіх канікул.
У рамках месячніка па добраўпарадкаванні і навядзенні прадку на зямлі работнікі Рудніцкага сельскага клуба-бібліятэкі прыбралі тэрыторыю вакол воінскага пахавання ў аграгарадку.
Пружанскі гарадскі Палац культуры запрасіў настаўнікаў працоўнага навучання сярэдніх школ на майстар-клас «Гіпсавая фантазія», які правёў Дзяніс Нагорны.