Роднай зямлі пясняр

У мінулую пятніцу ў Ружанскай дзіцячай школе мастацтваў прайшла інфармацыйна-музычная гадзіна “Роднай зямлі пясняр”, прысвечаная творчасці выдатнага земляка Міхася Забэйды-Суміцкага.

Мерапрыемства, на якім прысутнічалі вучні і педагогі ўстановы, падрыхтавала настаўнік музычна-тэарэтычных дысцыплін Д.Л.Крываль. У якасці вядучых вступілі вучаніцы выпускнога класа цымбалаў і фартэпіяна, якія падрабязна расказалі аб жыцці і творчасці сусветна вядомага спевака. Іх аповед суправаджаўся праслухваннем запісаў песень у выкананні М.Забэйды-Суміцкага.

Мерапрыемства прайшло ў рамках святкавання 85-годдзя Пружанскага раёна.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий