6 ліпеня ў аграгарадку Роўбіцк адзначылі дзень нараджэння населенага пункта, якому сёлета споўнілася 465 год.
Святочна-віншавальную праграму да гэтай падзеі падрыхтаваў Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка сумесна с Сухопальскім сельвыканкамам.
Падчас урачыстасці былі ўшанаваны старэйшыя і самыя маленькія жыхары, сем’і, якія жывуць у шлюбе паўстагоддзя. Таксама былі адзначаны гаспадары, чые падворкі прызнаны лепшымі ў добраўпарадкаванні, і ўдзельніцы кулінарнага конкурсу. Да таго ж узнагароды атрымалі самыя актыўныя вяскоўцы.
Падчас мерапрыемства адбылося адкрыццё дэкаратыўнай кампазіцыі «Я люблю Роўбіцк», якую стварылі С.Шчэрба і В.Вакула.
Для шматлікіх жыхароў, гасцей і ўраджэнцаў Роўбіцка, якіх сабрала свята на малой радзіме, прайшоў вялікі канцэрт з удзелам мясцовых артыстаў і ўдзельнікаў мастацкіх калектываў Мокраўскага сельскага Дома культуры. Жыхары з задавальненнем падтрымлівалі выступоўцаў, удзельнічалі ў конкурсах, гульнях, карагодах. Жадаючыя наведалі павільёны выязнога гандлю і забаўляльныя атракцыёны. Завяршылася свята ў Роўбіцку феерверкам і дыскатэкай.