Рэстаўрацыі – быць!

На тэрыторыі г.п.Ружаны знаходзіцца цэлы комплекс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і іншых помнікаў, якія адлюстроўваюць багатае мінулае нашай малой радзімы. Калі Петрапаўлаўская царква і Троіцкі касцёл функцыяніруюць, а палацавы комплекс у працэсе рэстаўрацыі, то капліца на могілках шмат гадоў патрабавала рамонту.

Ужо не раз праз сродкі масавай інфармацыі раённыя ўлады звярталіся да жыхароў раёна і ўсіх жадаючых з просьбай дапамагчы ўзнаўленню капліцы святога Казіміра ў Ружанах. Але дабрачынны рахунак, адкрыты для патрэб рэстаўрацыі гэтага помніка архітэктуры, за некалькі год свайго існавання так і не змог папоўніцца сродкамі, якіх хапіла б хоць на мінімальныя рамонтныя работы.

Але, завітаўшы сёння ў г.п.Ружаны, вы убычыце, што рамонтна-рэстаўрацыйныя работы вядуцца не толькі ў палацавым комплексе Сапегаў, але і на могілкавай капліцы.

Гэта стала магчымым дзякуючы нераўнадушнаму мецэнату, які ахвяраваў значныя сродкі на афармленне праваўстаноўчых дакументаў на зямлю і будынак, і, што вельмі важна, – на праектна-каштарысную дакументацыю на помнік архітэктуры. Станоўчае заключэнне на праект “Капітальны рамонт з элементамі рэстаўрацыі помніка архітэктуры Капліца ў г.п.Ружаны” было атрымана ад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, пасля чаго распачалася праца на гэтым аб’екце.

Спадзяемся, што ў перпектыве гэты ўнікальны помнік XVIII ст. адновіцца і стане сапраўдным упрыгажэннем Ружан.

Добавить комментарий