23 мая ў Пружанах адбылося рэгіянальнае свята-конкурс вакальна-харавога мастацтва “Пеўчае поле”, якое заснавана ў гонар славутага земляка Рыгора Раманавіча Шырмы. У ім прынялі ўдзел 38 калектываў, не толькі нашага раёна, але і Камянецкага, Кобрынскага, Баранавічскага, Бярозаўскага раёнаў Брэсцкай вобласці, Свіслацкага, Слонімскага, Ваўкавыскага раёнаў Гродзенскай вобласці.
Целы дзень гучалі са сцэны ля Палаца культуры народныя песні, камерныя і духоўныя творы у выкананні дзіцячых і дарослых хароў і ансамбляў. Адзін калектыў змяняў другі, дэманстрыруючы не толькі дабры выканаўчы ўзровень, але і добрыя сцэнічныя касцюмы, якасныя музычныя інструменты, аранжыроўкі, фанаграмы.
Гран-Пры свята-конкурсу атрымаў народны хор “Чырвоны гваздзік” ДУК “Пружанскі гарадскі Палац культуры”(кіраўнік Юлія Пропер).
У намінацыі “Хары з народнай манерай выканання” Дыпломамі I ступені узнагароджаны народны хор “Вербніца” ДУК “Пружанскі гарадскі Палац культуры” (кіраўнік Аксана Казлоўская), народны хор “Палескія перазвоны” Установы Культуры “Кобрынскі Палац культуры”(кіраўнік Ганна Нічыпарук).
Дыплом II ступені — народны хор “Крушына” Хідрынскага Цэнтра культуры і вольнага часу Кобрынскага раена (кіраўнік Яўген Лесік).
Дыпломы ў намінацыі “Дзіцячыя хары” размясціліся наступныя чынам:
Дыпломы I ступені
- Узорны хор “Вітанак” ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў імя Р. Р.Шырмы г.Пружаны” (кіраўнік Ірына Буланькова)
- Дзіцячы хор “Ліхтарыкі” ДУА “Дзіцячая музычная школа мастацтваў №2 г.Баранавічы” (кіраўнік Святлана Гайдук)
Дыпломы II ступені
- Хор малодшых класаў “Вясёлка” ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р. Шырмы г. Пружаны” (кіраўнік Вольга Трафімовіч)
- Хор першага класа “Карамелькі” ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р. Шырмы г. Пружаны” (кіраўнік Наталля Баган)
- Хор сярэдніх класаў “Конфетти”ДУА “Новазасімавіцкая ДШМ” (кіраўнік Юлія Макаранка)
Дыплом III ступені
- Хор навучэнцаў ДУА “Ліноўская дзіцячая школа мастацтваў” (кіраўнік Наталля Нікітчык)
У намінацыі “Дзіцячыя вакальныя ансамблі” быў заяўляны вакальны ансамбль “Ліновачка” ДУА “Ліноўская дзіцячая школа мастацтваў” (кіраўнік Наталля Нікітчык). Згодна рашэнню журы ён атрымаў Дыплом III ступені.
Намінацыя “Фальклорныя калектывы (дзіцячыя)”:
Дыплом I ступені-
- Салістка Навасёлкаўскага СДК Сафія Яроцкая
Дыплом II ступені
- Фальклорны ансамбль ДУА “Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р. Шырмы г.Пружаны” (кіраўнік Кацярына Гуга)
Намінацыя “Фальклорныя калектывы (дарослыя)”
Дыпломы I ступені
- Народны фальклорны гурт “Крынічанька” ДУК “Свіслацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” (кіраўнік Ірына Ягорава)
- Народны клуб аматараў фальклору “Магдаліна” Магдалінскага СДК Кобрынскага раёна (кіраўнік Святлана Самулевіч)
Дыпломы II ступені
- Народнае аматарскае аб’яднанне “Вечарынка” Відамлянскага СДК Камянецкага раёна (кіраўнік Сафія Добыш)
- Народны фальклорны гурт “Чараўніцы” Мацвееўскага Дома культуры Ваўкавыскага раёна (кіраўнік Надзея Талашко)
- Народнае аматарскае аб’яднанне “Смаляначка” Навасёлкаўскага СДК (кіраўнік Анатоль Харытановіч)
Дыплом III ступені
- Народны фальклорны гурт “Бабіна лета” Ліноўскага СДК (кіраўнік Кацярына Ідрысава)
- Фальклорны калектыў “Скарыначка” Тэвельскага клуба ДУК “Кобрынская раённая клубная сістэма” (кіраўнік Марына Сухарэвіч)
Намінацыя “Вакальныя калектывы (акадэмічная манера)”
Дыплом I ступені-
- Вакальны ансамбль “Амафор” Новазасімавіцкага СДК (кіраўнік Наталля Данцова)
Дыплом II ступені
- Вакальная група “Раніца” Рудніцкага СКБ (кіраўнік Таццяна Бабыла)
Намінацыя “Вакальныя калектывы (народная манера)”
Дыпломы I ступені
- Народны вакальны ансамбль “Землякі” Новазасімавічскага СДК (кіраўнік Аляксандр Мяшэчка)
- Аматарскае аб’яднанне “Надзея” Слабудского СДК (кіраўнік Таццяна Немцава)
- Народны ансамбль народнай песні “Жывіца” філіял “Васілевіцкі цэнтр народнай творчасці” Слонімскага раена (кіраўнік Наталля Хаўтур)
Дыпломы II ступені
- Вакальная група “Забава” аўтаклуба (кіраўнік Анжэла Строк)
- Вакальная група “Клепачанка” Кляпацкага СДК (кіраўнік Рыта Святленка)
- Вакальная група “Каханачка” Ліноўскага СДК (кіраўнік Яўгенія Васілюк)
- Народны ансамбль народнай песні “Пушчанскія напевы” Пацуеўскага сектара культуры і вольнага часу Кобрынскага раёна (кіраўнік Наталля Шчэрбань)
- Народны ансамбль народнай песні “Заранак” ДУК “Палац культуры г.Бяроза” (кіраўнік Алена Говін)
- Народны вакальны ансамбль “Славяначка” філіял “Сянькоўшчынскі Цэнтр культуры” Слонімскага раёна (кіраўнік Ала Баравік)
- Аматарскае аб’яднанне “Созвучие”, вакальны ансамбль “Таямніца” Пелішчанскага Цэнтра культуры і вольнага часу Камянецкага раёна (кіраўнік Наталля Залесава)
- Народны ансамбль песні “Гарадчанка” Гарадзецкага клуба Кобрынскага раёна (загадчык Таццяна Патоня)
- Вакальныт гурт “Ваколіца” Ружанскага ЦКіВЧ (кіраўнік Аляксандр Барысевіч)
- Народны ансамбль народнай песні “Вінец” Равяціцкага СДК Бярозаўскага раёна (кіраўнікі Уладзіслаў Сярко, Юлія Бандарук)
Дыплом III ступені
- Вакальная група “Весялінка” Велікасельскага СДК (кіраўнік Генадзь Пацяпня)
- Аматарскае аб’яднанне “Находка”Шаняўскога СК (кіраўнік Анатоль Гароднік)
- Вакальная група “Грошай не бярэм” Калядзіцкага СДК (кіраўнік Таццяна Кныш)
Арганізатарамі конкурсу выступалі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пружанскага райвыканкама, ДУК “Пружанская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма”; Пружанская раённая арганізацыя рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, ДУК “Пружанскі гарадскі Палац культуры”.
У праграме свята-конкурсу адбыўся майстар-клас па пабытовых танцах: “Полька-бабачка”, “Лысы”, “Каханачка”, якія бытавалі ў в.Аранчыцы, в.Смаляніца, в. Відамля. Майстар-клас правялі удзельнікі вакальнага гурта “Каханачка”, народных аматарскіх аб’яднанняў “Смаляначка”, “Вечарынка”, а дапамагалі ім у гэтым Кацярына Ідрысава і Сафія Яроцкая. Добры адпачынак і настрой атрымалі гледачы ад канцэртнай праграмы самадзейных артыстаў з г.Бяроза.
Амаль шэсць гадзін працягвалася рэгіянальнае свята — конкурс “Пеўчае поле”. У такіх песенных конкурсах праглядаецца сувязь розных пакаленняў, здаровае саперніцтва, абмен вопытам, знаёмства з песеннай творчасцю суседзяў.