Разам з установамі культуры

Разнастайнасцю спраў вылучаўся мінулы тыдзень у клубных установах.

Роўбіцкі сельскі клуб-бібліятэка зладзіў індывідуальныя праграмы для былых работнікаў сферы культуры і павіншаваў іх з прафесійным святам, якое адзначалася 13 кастрычніка.

Майстар-класы па вырабе сувеніраў да Дня маці прайшлі ў Калазубскім сельскім клубе-бібліятэцы і Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры.

Працягваюцца мерапрыемствы абласной акцыі «Мы – здаровае пакаленне Брэстчыны». Падлеткі з аматарскага аб’яднання «Натхненне», якое дзейнічае ў Мураўскім сельскім Доме культуры, абмеркавалі рэжым дня. Гульнявую праграму ў рамках абласной акцыі з конкурсамі, віктарынамі, спаборніцтвамі, крыжаванкамі прапанавала рабятам, якія знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічным цэнтры раёна, культарганізатар гарадскога Палаца культуры Р.М.Тарасюк.

Вялікую забаўляльную праграму падчас сельскагаспадарчага кірмашу, які прайшоў у пасёлку 12 кастрычніка, зладзіў Шарашоўскі цэнтр культуры і вольнага часу.

Добавить комментарий