Разам – да перамог!

dav

9 – 12 студзеня 2023 г. ў Брэсце ў сямнаццаты раз прайшоў Міжнародны   калядны фестываль дзіцячай і юнацкай творчасці «Мы – разам».

Яго арганізатарамі з’яўляюцца Брэсцкі дзяржаўны абласны цэнтр маладзёжнай творчасці і турыстычная кампанія «Інтурсервіс» пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення па адукацыі і упраўлення спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама.

У гэтым годзе фестываль, які праходзіў у вочнай і завочнай формах, сабраў больш за пяцьсот рабят з Беларусі, Расіі і Польшчы, якія прадставілі сябе ў намінацыях харэаграфіі, вакалу, інструментальнай, тэатральнай, выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

У міжнародным фестывалі «Мы – разам» выдатна выступілі вучні дзяржаўнай установы адукацыі «Ліноўская дзіцячая школа мастацтваў».  Лаўрэатамі ў намінацыі «Інструментальня творчасць, сола» сталі – І ступені Юлія Дрозд, ІІ ступені – Аляксей Шаўцоў (настаўнік М.У.Пстыга, канцэртмайстар Г.І.Малясава). Ансамбль дамрыстаў «Радужные нотки», які таксама падрыхтавалі М.У.Пстыга і Г.І.Малясава, стаў лаўрэатам ІІІ ступені ў намінацыі «Інструментальная творчасць, ансамблі».

Віншуем і жадаем новых творчых перамог!

Добавить комментарий