На тэрыторыі Пружанскага раёна працягваецца вывучэнне матэрыялаў аб фактах генацыду мясцовага насельніцтва ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
Шэраг выяўленых звестак знайшлі адлюстраванне ў рэпартажы журналістаў тэлерадыёкампаніі “Брэст”, якія наведалі раён 29 лістапада.
Прадстаўнікі прэсы сустрэліся з малалетнім вязнем канцэнтрацыйнага лагера “Азарычы” Соф’яй Сяргееўнай Карпей, якая жыве ў г.Пружаны. Яна падзялілася жудаснымі ўспамінамі ўласнага дзяцінства ў нямецкай няволі, пакутах і стратах яе сям’і, знаёмых і блізкіх у перыяд акупацыі.
Наступным пунктам прыпынку журналістаў стала вёска Плябанцы. Яе старажыл Мікалай Сцяпанавіч Кунда расказаў аб растрэлах вязняў пружанскіх турмаў ва ўрочышчы Пясчына каля горада ў час вайны.
Свае каментарыі аб фактах генацыду на тэрыторыі раёна ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны далі пракурор Пружанскага раёна Аляксандр Вярбіцкі і галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама Наталля Пракаповіч.
Глядзець тэлерэпартаж