Радасць прынёс Новы год

Вялікую колькасць навагодніх мерапрыемстваў прапанавалі дзецям і дарослым філіялы Пружанскага раённага цэнтра культуры.

Так, Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры арганізаваў індывідуальныя віншаванні для дзяцей-інвалідаў і былых вязняў фашысцкіх канцлагераў. Таксама ў клубнай установе для мясцовых рабят прайшоў ранішнік «Навагодняе чараўніцтва».

Віншаванні ад Ліноўскага сельскага Дома культуры прымалі на працоўных месцах работнікі розных арганізацый, а таксама сем’і вяскоўцаў. Да таго ж філіял запрасіў дарослых на навагоднюю дыскатэку.

Кляпацкі сельскі Дом культуры разам з сельскай бібліятэкай правялі для дзяцей гульнявую праграму «Дорыць святы зіма».

У Новазасімавіцкім сельскім Доме культуры можна было наведаць выставу твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Урачыстасці зімы» і дыскатэку.

Калядны «аганёк» адбыўся ў Старавольскім сельскім клубе-бібліятэцы.

На святочнае навагодняе мерапрыемства запрасіў Рудніцкі сельскі клуб-бібліятэка.

Дзіцячы ранішнік з карагодамі, песнямі, гульнямі адбыўся ў Сухопальскім сельскім клубе-бібліятэцы.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий