За дасягненне лепшых вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці Пружаншчыны ў 2022 г. на раённую Дошку гонару занесены:
Кляпацкі сельскі Дом культуры (культарганізатар Рыта Станіславаўна Святленка) дзяржаўнай установы культуры “Пружанская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма”;
Шарашоўская гарпасялковая бібліятэка (бібліятэкар Вольга Уладзіміраўна Фасевіч) дзяржаўнай установы культуры “Пружанская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”;
народны ансамбль танца “Спадчына” (кіраўнік Валянціна Іванаўна Іскаліева) дзяржаўнай установы культуры “Пружанскі гарадскі Палац культуры”;
Курачынскі Васіль Іванавіч, кіраўнік народнага драматычнага калектыву “Сейбіты” дзяржаўнай установы культуры “Пружанскі гарадскі Палац культуры”.
Пасведчанні аб занясенні на раённую Дошку гонару былі ўручаны падчас урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага на Дня працы, якое адбылося 29 красавіка на цэнтральнай плошчы г.Пружаны.
Віншуем Вас, шаноўныя калегі!