Дзве музычныя праграмы пад назвай “Прыроды гукі дзіўныя”, прымеркаваныя да 85-годдзя Брэсцкай вобласці і Пружанскага раёна, прайшлі на мінулым тыдні ў Ружанскай дзіцячай школе мастацтваў.
На прыгожыя мерапрыемствы у канцэртную залу ўстановы завіталі шматлікія гледачы, у тым ліку вучні пачатковых класаў Ружанскай сярэдняй школы. Яны сустрэліся з Царыцай Восенню і ўбачылі выдатныя музычныя нумары – вакальныя і ансамблевыя, харэаграфічныя пастаноўкі і тэматычныя сцэнкі.
Канцэртная праграма аставіла шмат прыемных эмоцый ад сустрэчы з сапраўным мастацтвам ва ўсіх ўдзельнікаў свята. Гледачы шчыра дзякавалі артыстам апладысментамі і добрымі словамі.