Прыгажосць сваімі рукамі

У першыя дні сакавіка ў Пружанскім гарадскім Палацы культуры было шматлюдна – студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Вытокі» (кір. Святлана Тагіева) і ўзорная студыя «Шклінка-маляванка» (кір. Вера Волчык) запрасілі дзяцей на майстар-класы.

Магчымасцю навучыцца ствараць сваімі рукамі прыгажосць скарысталіся вучні 3 – 4-х класаў гарадскіх школ. Дзеці з задавальненнем асвойвалі мастацтва роспісу па дрэве, пляцення з саломкі і іншых матэрыялаў.

Хлопчыкі і дзяўчынкі не толькі карысна і цікава правялі свой вольны час, але і аставілі на памяць аб сустрэчы сувеніры, якія стварылі пад кіраўніцтвам вопытных майстрых.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий