Пружанская моладзь сустрэлася ў палацыку

На Пружаншчыне працягваюцца маладзёжныя сустрэчы, якія адбываюцца ў форме дыялогавых пляцовак. Падчас іх правядзення актыўныя маладыя людзі абмяркоўваюць самыя разнастайныя тэмы, узнімаюць хвалюючыя пытанні, выказваюць прапановы, маюць магчымасць весці дыялог як са сваімі аднагодкамі, так і прадстаўнікамі ўлады, грамадскіх аб’яднанняў, розных пакаленняў, прафесій і захапленняў.

Месцам чарговай сустрэчы, якая была прысвечана дзяржаўнаму святу – Дню народнага адзінства, стаў музей-сядзіба “Пружанскі палацык”. Гэта пляцоўка была абрана нездарма – музей як навукова-асветніцкая ўстанова мае магчымасць працаваць з арыгінальнымі гістарычнымі крыніцамі, якія адлюстроўваюць розныя падзеі нашай мінуўшчыны.

На дыялогавую пляцоўку ў “палацык” прыйшлі вучні старэйшых класаў школ горада. Перад імі выступіла навуковы супрацоўнік музея Таццяна Антанюк, якая расказала аб падзеях верасня 1939 года ў Заходняй Беларусі.

Мерапрыемства завяршылася вершачэленджам “Адзінства слова”.

Добавить комментарий