Па ініцыятыве галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі, галоўнага ўпраўлення па адукацыі і камісіі па справах непаўналетніх Брэсцкага аблвыканкама ў маі 2022 года праходзіў абласны конкурс на лепшы сацыяльны праект.
На конкурс было прадстаўлена 94 работы з розных устаноў, найперш, адукацыі.
Дзяржаўная ўстанова культуры “Пружанская раённая цэнтралізаваная клубная сістэма” прадставіла на суд журы матэрыялы рэалізаванага ў лютым – красавіку бягучага года раённага праекта “Хай заўсёды будзе заўтра”.
Па выніках абласнога конкурсу праект Пружанскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы заняў І месца ў намінацыі “Прафілактыка шкодных звычак і прапаганда здаровага ладу жыцця сярод непаўналетніх” і быў адзначаны Дыпломам і памятным падарункам.
Віншуем!!!