20 мая ў музеі народнай творчасці “Бездзежскі фартушок” (Драгічынскі раён) адбыўся абласны фестываль фальклорнага мастацтва “Таночак”.
На фестывалі сваю творчасць годна прадставілі ўдзельніцы студый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Пружанскага гарадскога Палаца культуры.
Карына Карваш, якая наведвае студыю “Творчы мікс” (кіраўнік Наталля Іванцова), атрымала Дыплом І ступені ў намінацыі дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (выцінанка), а Ксенія Купрэева са студыі “Вытокі” (кіраўнік Святлана Тагіева) была ўзнагароджана Спецыяльным дыпломам за захаванне традыцыйных тэхнік саломапляцення.
Таксама на фестывалі дзейнічала выстава работ ружанскага майстра народнай творчаці па выцінанцы Юрыя Малышэўскага, які быў адзначаны Ганаровай граматай за адраджэнне, захаванне і папулярызацыю традыцыйнай культуры.