Пружанцы на абласных “Дажынках”

У мінулыя выхадныя ў г.Мікашэвічы Лунінецкага раёна прайшло абласное свята-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі – 2024”.

Па традыцыі на гэтым маштабным мерапрыемстве ўшанавалі лепшых аграрыяў, прадставілі дасягненні сельскагаспадарчай галіны, а таксама зладзілі шматлікія пляцоўкі, на якіх можна было ўбачыць разнастайныя тавары, цікавыя экспанаты, прыгожыя вырабы і кампазіцыі і шімат чаго іншага.

Вялікая роля ў арганізацыі падворка, які прадстаўляў на “Дажынках” Пружаншчыну, належала работнікам сферы культуры. Артысты гарадскога Палаца культуры і раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы па-мастацку аформілі сваю лакацыю і прадставілі шматгадзінную тэатралізавана-забаўляльную праграму. Да таго ж на свяце свае вырабы прадэманстравалі майстры народнай творчасці раёна.

Добавить комментарий