Правесці вольны час можна разам

Установы культуры Пружанскага раёна прапануюць разнастайна правесці вольны час.

Да 140-годдзя з дня нараджэння беларускага класіка Якуба Коласа ў Ліноўскай селькай бібліятэцы для вучняў сярэдняй школы быў праведзены літаратурны вечар “Паклон прымі ад нас, пясняр!”. На ім прысутныя пачулі шмат цікавых звестак пра Я.Каласа, які паўстагоддзя аддаў роднай літаратуры, нёс людзям “агонь душы і сэрца жар”. На сустрэчы прагучалі вершы, напісаныя паэтам у розныя перыяды творчасці. Да мерапрыемства таксама была падрыхтавана кніжная выстава “Шырокі прастор творчасці”.

Вучні групы падоўжанага дня Навасёлкаўскай школы паўдзельнічалі ў вусным часопісе “Як  пазбавіцца  ад шкодных звычак” у сельскім Доме культуры. Дзеці пералічылі небяспечныя звычкі і паразважалі аб неабходнасці захоўваць здароўе з малых гадоў. Напрыканцы занятку хлопчыкі і дзяўчынкі ўзялі з сабою “лісткі”  карысных парад з “дрэва здароў’я”.

Работнікі Шарашоўскага цэнтра культуры і вольнага часу запрасілі падлеткаў ўвасобіць свае мары на “Карце жаданняў”. Рабяты падбіралі розныя карцінкі, якія адлюстроўваюць іх жаданні і патрабаванні, і разважалі аб сваёй будучыні.

А ў Кляпацкім сельскім Доме культуры любы жадаючы на працягу бягучага тыдня можа наведаць выставу твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Наша спадчына”.

Таксама пачаліся віншаванні з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Народная вакальная група “Бабіна лета” і вакальны гурт “Сузор’е” Ліноўскага сельскага Дома культуры завіталі на малочна-таварыя фермы “Лінова” і “Варотнае”.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий