7 кастрычніка 2021 года на базе харэаграфічнага аддзялення дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў імя Р.Р.Шырмы” прайшоў раённы семінар “Партерная гимнастика как средство развития и совершенствования природных физических данных детей в детских школах искусств”.
На ім прысутнічалі настаўнікі харэаграфіі дзіцячых школ мастацтваў раёна, у тым ліку малады спецыяліст Наталля Шчэрбянёва, якая пачала сваю працоўную дзейнасць у бягучым годзе.
Педагогі пазнаёміліся з вопытам работы педагога па класу харэаграфіі Вікторыі Юр’еўны Бортнік, папрысутнічалі на занятку ў трэцім класе. Удзельнікі семінара адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі дзяцей, абмяняліся напрацоўкамі па дадзенай тэме.