25 лютага ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры адбыўся абласны тур конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ХХІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.
Пружанскі раён на ім прадставіла таленавітая маладая салістка Ксенія Пухнарэвіч. Яна вядзе актыўную творчую і канцэртную дзейнасць, спрабуе сябе ў якасці кампазітара і паэта. На адборачным туры ў Брэсце дзяўчына выканала песні беларускіх аўтараў “Спытай у неба” і “Чуеш мяне”.
Трэба адзначыць, што ў аргкамітэт конкурсу было адпраўлена звыш 40 заявак, але ў заключных мерапрыемствах абласнога тура прынялі ўдзел толькі 10 выканаўцаў. Усе яны былі ўзнагароджаны граматамі ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама.
На ХХІ Нацыянальным фестывалі беларускай песні і паэзіі ў г.Маладзечна Брэсцкую вобласць прадставяць выканаўцы з Баранавіцкага і Брэсцкага раёнаў.