У дзяржаўнай установе адукацыі “Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў” перыядычна праходзяць вучэнні выратавальнікаў.
Нядаўна работнікі мясцовага выратавальнага паста ў чарговы раз адпрацавалі свае ўменні і навыкі на выпадак надзвычайнай сітуацыі. Яны змадэлявалі дзеянні паста падчас магчымага пажару ва ўстанове адукацыі. Трэніроўка складалася з мерапрыемстваў па тушэнні агню ў службовых памяшканнях, класах і калідорах, эвакуацыі людзей і матэрыяльных каштоўнасцяў. Пасля завяршэння асноўных планавых практычных мерапрыемстваў выратавальнікі правялі прафілактычную гутарку па бяспечных паводзінах для работнікаў Шарашоўскай дзіцячай школы мастацтваў і вучняў.