Прайшла прафсаюзная канферэнцыя

27 верасня ў малой зале Пружанскага гарадскога Палаца культуры адбылася справаздачна-выбарчая канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

На канферэнцыю прыбыло 25 дэлегатаў, якія прадстаўлялі 16 пярвічных арганізацый. У мерапрыемстве таксама прыняла ўдзел старшыня Брэсцкага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Галіна Крынец.

Падчас канферэнцыі была заслухана падрабязная справаздача аб рабоце раённага камітэта са снежня 2019 г. па верасень 2024 г., з якой выступіла старшыня райкама Святлана Карповіч. Таксама справаздачу аб дзейнасці рэвізійнай камісіі трымаў Васіль Трус.

На сходзе прафсаюзных дэлегатаў на новы тэрмін дзейнасці бухгалтарам раённай арганізацыі была абрана Святлана Собалева, старшынёй рэвізійнай камісіі – Таццяна Пура. Таксама быў створаны Прэзідыум райкама, абраны дэлегаты на XXIV канферэнцыю абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, II справаздачна-выбарчую канферэнцыю Пружанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, абмеркаваны іншыя актуальныя пытанні.

Работа райкама Пружанскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму за справаздачны перыяд атрымала адзінагалосную станоўчую адзнаку дэлегатаў канферэнцыі.

Добавить комментарий