Прафсаюзны прававы прыём

24 красавіка Васілюком Сяргеем Рыгоравічам, галоўным прававым інспектарам працы Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, будуць праведзены прафсаюзныя прыёмы: з 10.30 да 12.30 у будынку дзяржаўнай установы культуры «Пружанскі раённы цэнтр культуры» (г.Пружаны, вул.Савецкая, д.10), з 13.00 да 15.00 у будынку дзяржаўнай вучэбна-спартыўнай установы «Спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 2 г.Пружаны» (г.Пружаны, вул.Заводская, д.19).

На прафсаюзным прыёме грамадзяне могуць звярнуцца за тлумачэннем норм заканадаўства, рэгулюючых сферу працоўных і звязаных з імі адносін: пытанні кантрактнай формы найму, змены існуючых умоў працы, звальнення і прымянення дысцыплінарных спагнанняў, рэжыму працы і адпачынку і інш.

На прафсаюзны прыём можна папярэдне запісацца па тэлефоне: (0162) 59-41-39.

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий