Працягваюцца летнія канцэрты

У мінулю нядзелю адбылася чарговая танцавальна-забаўляльная праграма “Летні настрой”, якая працягвае добрую традыцыю работы летніх пляцовак у Пружанах.

На адкрытай сцэне ў парку мясцовай публіцы былі прадстаўлены выдатныя нумары ў выкананні артыстаў і творчых калектываў Пружанскага раённнага цэнтра культуры. Так, сваім майстэрствам прысутных парадавалі: народных хор ветэранаў “Чырвоны гваздзік”, народны ансамбль танца “Спадчына”, узорная эстрадная студыя “Меладзін”, тэатр дзіцячага танца “Тапатушкі”. Гледачы здолелі не толькі атрымаць асалоду ад выступленняў артыстаў, але і самі далучыліся да праграмы – танцавалі і спявалі.

Праца летняй пляцоўкі працягваецца. Чакайце наступных сустрэч!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий