На працягу чэрвеня – ліпеня 2021 года на пружанскіх гарадскіх (праваслаўных) могілках вялася ўстаноўка новых помнікаў на воінскіх пахаваннях.
Дадзеная работа пачалася некалькі гадоў назад. У гэтым годзе за кошт грашовых сродкаў, сабраных жыхарамі раёна на суботніку, было зроблена 12 новых помнікаў на магілы ваеннаслужачых, якія загінулі на Пружаншчыне ў пасляваенны перыяд падчас выканання сваіх службовых абавязкаў у 1950 – 1960-х гадах.
На жаль, імёны шэрагу пахаваных устанавіць не ўдалося.
Вырабам і ўстаноўкай надмагілляў займаліся работнікі ААТ “Пружанскі РКБА”.
Добраўпарадкаванне воінскіх пахаваннў на тэрыторыі раёна працягваецца.