У будынку Пружанскага гарадскога Палаца культуры, які знаходзіцца па вул. Інтэрнацыянальнай, 26, адкрылася выстава творчых работ “Працавітыя рукі матулі”.
Напярэдадні свята – Дня маці, які адзначаецца ў Беларусі 14 кастрычніка, – удзельнікі студыі “Творчы мікс” сабралі невялікую калекцыю твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, зробленых бабулямі і матулямі.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу, якая будзе працаваць у будынку Пружанскага гарадскога Палаца культуры (вул. Інтэрнацыянальная, 26) да 20 кастрычніка 2021 года!
Кантактны тэлефон: (8033)3902739