Узорная кантакт-студыя тэатралізавана-інтэлектуальнай гульні «Teens-фармат» (кіраўнік Анастасія Ціхановіч) Пружанскага раённага цэнтра культуры на летніх канікулах праводзіць работу з падлеткамі, якія знаходзяцца на прафілактычным ўліку.
Для рабят ладзяцца інфармацыйныя гадзіны, гутаркі прафілактычнага характару, патрыятычныя мерапрыемствы, экскурсіі і іншыя цікавыя мерапрыемствы.
Напрыклад, у ліпені юнакі і дзяўчаты правялі на вуліцах горада акцыю «Не наркотыкам!», раздаўшы тэматычныя інфармацыйныя лістоўкі, а таксама падтрымалі Міжнародную акцыю «Ліпень без пластыку» і прыбраліся у парку.
Падзяліцца навіной: