Праца клубных фарміраванняў у сучасных умовах

10 верасня 2021 года прайшоў раённы семінар “Сучасная практыка работы клубных фарміраванняў” для кіраўнікоў калектываў мастацкай творчасці і культарганізатараў клубных устаноў Пружаншчыны.

У рамках семінара быў абмеркаваны шэраг пытанняў. Так, аб дзейнасці і далейшым развіцці калектываў мастацкай творчасці, аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах расказала Святлана Гамшэй, метадыст Пружанскай раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы. Вопытам работы з дзецьмі і падлеткамі падзялілася Анастасія Ціхановіч, кіраўнік узорнага клуба “Тееns-формат” з Пружанскага гарадскога Палаца культуры.

Практычная частка мерапрыемства прайшла ў Калядзіцкім сельскім Доме культуры. Удзельнікі семінара наведалі майстар-класы па мікравышыўцы і харэаграфіі, а потым паглядзелі канцэрт, у якім былі прадстаўлены цікавыя творчыя праекты – дэфіле ў сцэнічных касцюмах удзельнікаў тэатра моды “Таямніца”, падрыхтаванае Аленай Сівачэнка, Таццянай Кныш і Людмілай Кудрэйка, і выступленне танцавальнага калектыва “Небесный шаг”.

Добавить комментарий