Пра Пружаны – усяму свету!

На мінулым тыдні ў Пружаны завітала каманда тэлевізійнага канала “Культура – Расія”. Расійскія журналісты здымалі цыкл перадач “Невядомыя маршруты”, прысвечаных пакуль што не самым знакамітым турыстычным аб’ектам Беларусі. Нашаму гораду пашанцавала ўвайсці ў гэты незвычайны праект.

Пружаны сустрэлі тэлевізіёншчыкаў сонечным надвор’ем і цікавымі лакацыямі.

Музей-сядзіба “Пружанскі палацык” уразіў сваёй незвычайнай архітэктурай і экспанатамі.

З няпростай творчай працай з глінай пазнаёміў майстар-ганчар Генадзь Міранюк.

Майстар-клас па роспісу на шкле правяла Народны майстр Беларусі Марыя Кулецкая, якая падаравала на памяць вядучаму сваю “шклінку”.

Будзем чакаць рэпартаж аб Пружанах на тэлеканале “Культура – Расія”.

Добавить комментарий