Падведзены вынікі ІІ Міжнароднага Інтэрнет-конкурсу мастацтваў “Ключ к таланту”, які праходзіў у г.Ліда (Беларусь). Гэта мерапрыемства было зладжана сумесна з Беларускім саюзам музычных дзеячаў і Беларускай асацыяцыяй духавых аркестраў і ансамбляў. У конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларусі, Літвы, Латвіі, Расіі, Узбекістана, Украіны, Польшчы, Кітая. Выступленні выканаўцаў (музычнасць, віртуознасць, культура гуку, складанасць праграмы, артыстызм) ацэньвала інтэрнацыянальнае прафесійнае журы. Усе канкурсанты паказалі высокі ўзровень выканаўчага майстэрства. Поспех садзейнічаў вучням Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў. У намінацыі “інструментальнае выканаўства” (фартэпіяна) лаўрэатам ІІ-й ступені стала Аляксандра Чэга, а дыплом І-й ступені атрымала Ганна Валюшка.
1 лютага 2022 г. у г.Масква (Расія) адбыўся Міжнародны шматжанравы конкурс “Зимние таланты”. Аляксандра Чэга і Вікторыя Клімюк, якія выступалі ў складзе фартэпіяннага дуэта, сталі лаўрэатамі ІІ-й ступені.
Усіх вучняў да паспяховага выступлення на конкурсах падрыхтавала настаўнік Таццяна Пятроўна Яўстраценка.
Віншуем!!!