Поспехі на міжнародным конкурсе «Лебядзінае возера»

Падведзены вынікі Міжнароднага конкурсу-фестывалю «Лебединое озеро» ў г.Санкт-Пецярбург, які праводзіўся пры падтрымцы Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі і дзяржаўнага партала «PRO Культура». Для ўдзелу ў конкурсе было пададзена 15000 заяў з розных краін. Вучні Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў прынялі ўдзел у гэтым прэстыжным праекце.

У намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва» (скрыпка) Дар’я Кот стала Лаўрэатам І ступені, а ансамбль скрыпачоў «Экспромт» у складзе Дар’і Кот і Ксеніі Клім – Лаўрэатам ІІ ступені. Да ўдзелу у конкурсе вучняў падрыхтавалі настаўнік Дзіна Алегаўна Сідарава і канцэртмайстар Таццяна Іванаўна Камянюк.

Лаўрэатамі І ступені сталі таксама дамрысты Соф’я Завіжэнец і Кацярына Мардань, якія дасягнулі поспеху пад кіраўніцтвам настаўніка Наталлі Уладзіміраўны Младзёнавай, канцэртмайстраў Таццяны Пятроўны Яўстраценка і Ліліі Мікалаеўны Філімовіч.

У намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва» (ансамбль) фартэпіянны дуэт у складзе Аляксандры Чэгі і Вікторыі Клімюк (настаўнік Таццяна Пятроўна Яўстраценка) стаў Лаўрэатам І ступені.

Віншуем! Жадаем творчага натхнення і новых перамог!

Добавить комментарий