Перамогі Пружанскай школы мастацтваў

У канцы лістапада 2021 года былі падведзены вынікі Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на народных і нацыянальных інструментах “Народныя вытокі” (г.Мінск). Сярод пераможцаў – вучні Людмілы Аляксандраўны Кавалевіч. Лаўрэатам II-й ступені сталі Кацярына Зеляняк (4 клас, домра) і III-й ступені – Марыя Папова (5 клас, домра).

23 лістапада былі вызначаны пераможцы II-га міжнароднага конкурсу па музычна-тэарэтычных дысцыплінах “Эўрыка” (г.Крычаў). Вучаніцы мастацкага адзялення Паліна і Кацярына Глушко (4 клас) атрымалі Дыплом лаўрэата I-й ступені. Настаўнік – Алена Уладзіміраўна Сівуда.

28 лістапада ў Пружанах прайшло Рэгіянальнае свята-конкурс харэаграфічнага мастацтва “Магія танца”, у якім удзельнічалі вучні дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы. Харэаграфічны ансамбль «Ладачкі» (кір. К.С.Давідзюк) атрымаў дыплом II-й ступені, харэаграфічны ансамбль «Забава» – таксама дыплом  II-й ступені, а вучні класа харэаграфіі філіяла школы ў аг.Клепачы Паліна Місюля і Вячаслаў Сахарук (кір. Н.Г.Дзеранчук) – дыплом  I-й ступені.

Поспехаў вам, юныя музыканты, танцоры і мастакі!

Добавить комментарий