Падведзены вынікі IV Міжнароднага конкурсу «Ключ да таленту», які праходзіў у г.Ліда. Сярод пераможцаў – вучні Новазасімавіцкай дзіцячай школы мастацтваў.
У намінацыі «Інструментальнае выканальніцтва» ва ўзроставай катэгорыі 9 – 10 гадоў (фартэпіяна) Лаўрэатам ІІІ ступені стала Аляксандра Чэга, а дыплом І ступені атрымала Ганна Валюшка (настаўнік Т.П.Яўстраценка). У гэтай жа намінацыі дыпламантам ІІ ступені стала скрыпачка Дар’я Кот (настаўнік Д.А.Сідарава, канцэртмайстар Т.І.Камянюк).
Дыпломамі І ступені былі ўзнагароджаны калектывы дзіцячай школы мастацтваў – хор малодшых класаў «Канфеці» і хор старэйшых класаў «Галасы дзяцінства» (кіраўнік Ю.Ю.Макаранка, канцэртмайстры Т.І.Камянюк, Л.М.Філімовіч).
У намінацыі «Эстрадны вакал» ва ўзроставай катэгорыі 8 – 9 гадоў Лаўрэатам ІІІ ступені стала Мілана Астроўская (настаўнік Ю.Ю.Макаранка).
Віншуем вучняў і настаўнікаў з заслужанымі ўзнагародамі! Жадаем поспехаў і далейшых творчых перамог!