Перамога на прэстыжным конкурсе

У снежні 2024 года ў г.Маладзечна праходзіў ІІ Міжнародны дыстанцыйны конкурс беларускай музыкі памяці Н.Ф.Сакалоўскага “Світанак надзей”, вынікі якога былі нядаўна падведзены.

Поспех у гэтым конкусе садзейнічаў вучаніцы дзяржаўнай установы адукацыі “Шарашоўская дзіцячая школа мастацтваў” Аляксандры Несцярчук. Кампетэнтнае журы адзначыла выступленне юнай піяністкі дыпломам Лаўрэата ІІ ступені ў намінацыі “спецыяльнае фартэпіяна”. Аляксандра рыхтавалася да конкурса разам са сваім настаўнікам Вольгай Паўлаўнай Васкалей, якая была адзначана лістом падзякі арганізацыйнага камітэта конкурса.

Віншуем!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий