Шырокую асветніцкую дзейнасць вядуць бібліятэкі.
Прававая гульня «Ты – будучы выбаршчык!» прайшла напярэдадні асноўнага дня галасавання ў Велікасельскай сельскай бібліятэцы. Рабяты даведаліся аб выбарчым заканадаўстве.
Ліноўская сельская бібліятэка падрыхтаваў для вучняў пачатковых класаў літаратурную гульню «Калаўрот цікавых прыгод», падчас якой дзеці пазнаёміліся з творчасцю беларускага пісьменніка Анатоля Зэкава, прачыталі яго вершы, адгадалі загадкі, паслухалі небыліцы і апавяданні, якія потым абмеркавалі. Кнігі аўтара былі прадстаўлены на кніжнай паліцы «Пазнавальна, займальна, павучальна».
З пазнавальнай экскурсіяй Навасёлкаўскую сельскую бібліятэку наведалі вучні Велікасельскай базавой школы. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з кніжнымі навінкамі, расказала аб гісторыі аграгарадка.