Сардэчна віншуем Вас з прафесійным святам – Днём настаўніка!
Дзень настаўніка – гэта свята ўсіх тых, хто сваімі намаганнямі выхоўвае і навучае дзяцей. Педагогі не толькі шчыра дзеляцца сваімі ведамі, але і выхоўваюць у маладога пакалення высокую мараль, патрыятызм, пачуццё прыгожага. Людзі, якія прысвяцілі сваё жыццё педагагічнай дзейнасці, заўсёды карыстаюцца заслужанай павагай грамадства. Якіх бы поспехаў у жыцці не дамогся чалавек, найважнейшая роля ў станаўленні яго асобы належыць менавіта настаўнікам.
Шаноўныя педагогі! Прыміце самыя шчырыя словы падзякі за вернасць сваёй прафесіі, душэўную цеплыню, якую вы штодзённа дорыце дзецям. Асаблівыя словы ветэранам педагагічнай працы, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сістэмы дадатковай адукацыі ў Пружанскім раёне і выхаванне моладзі.
Ад усёй душы жадаем Вам моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, аптымізму і вялікіх творчых поспехаў!
Аддзел культуры Пружанскага райвыканкама