Паважаныя работнікі культуры, ветэраны галіны!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры.

Культура дапамагае нам захоўваць свае нацыянальныя традыцыі, выхоўвае патрыятычныя пачуцці, забяспечвае надзейную сувязь паміж пакаленнямі. Менавіта на такім падмурку грунтуецца патэнцыял нашага грамадства.

Сёння Пружаншчына слаўная сваімі культурнымі традыцыямі. Штогод мацнеюць і развіваюцца бібліятэкі, клубы, музеі, дзіцячыя школы мастацтваў, кінаабслугоўванне, якія з упэўненасцю можна назваць сапраўднымі цэнтрамі духоўнасці, маралі, прыгажосці, захавальнікамі найлепшых здабыткаў беларусаў.

У нас шмат перамог і дасягненняў, повадаў для гонару. Культурная спадчына Пружаншчыны і прафесіяналы сваёй справы вядомы далёка за межамі раёна. Упэўнены, што разам мы яшчэ ўвасобім у рэальнасць шмат задум і планаў!

Вялікі дзякуй за творчасць, энтузіязм, шчырую адданасць прафесіі, за нястомную працу, уменне дарыць людзям радасць і дабрыню. Моцнага вам здароўя, натхнення, невычэрпнай энергіі і новых дасягненняў.

Канстанцін Панімаш,
начальнік аддзела культуры Пружанскага райвыканкама

Добавить комментарий