27 снежня адзначалася памятная, шчаслівая і адначасова вельмі гаротная дата – Дзень заканчэння блакады Ленінграда.
У памяць аб усіх ахвярах – загінуўшых абаронцах горада і мірных жыхарах, памерлых ад голаду и хвароб, – у дзіцячай школе мастацтваў імя Р.Р.Шырмы быў праведзены адкрыты урок па музычнай літаратуры на тэму «Д.Д.Шостакович. Седьмая симфония. Тема война в творчестве композитора» ў сёмым класе.
Мэтай гэтага занятку, які правяла настаўнік А.У.Сівуда, стала знаёмства вучняў з вялікім творам знакамітага савецкага кампазітара. Разнастайныя матэрыялы ўрока, якія задзейнічаў педагог, – фрагменты дакументальнай хронікі, музыка Шастаковіча, архіўныя фота Вялікай Айчыннай вайны – садзейнічалі не толькі развіццю музычных здольнасцяў моладзі, але і патрыятычнаму выхаванню, захаванню пераемнасці пакаленняў, гістарычнай памяці, пачуцця павагі і гонару да абаронцаў Айчыны, дзякуючы якім былі захаваны мір і свабода.