Памяць спаліць немагчыма

На тэлеканале “Беларусь – 4” выйшаў чарговы рэпартаж з серыі “Неспаленая памяць”. Ён быў прысвечаны трагедыі, якая адбылася на тэрыторыі Мокраўскага сельсавета Пружанскага раёна 17 ліпеня 1942 года. У гэты дзень нямецка-фашысцкія акупанты спалілі сем вёсак і растралялі ўсё мужчынскае насельніцтва.

Падчас карнай аперацыі нацыстамі і іх памагатымі было знішчана каля 600 мірных грамадзян, а жанчыны, дзеці і старыя, якія страцілі сваіх родных і маёмасць, зведалі гора, беспрытульнасць і пакуты.

Бязвінныя ахвяры фашызму знайшлі свой апошні прытулак у чытырох брацкіх магілах, якія знаходзяцца ў вёсках Казлы, Сілічы, Нямковічы і Краснае. Сёння яны з’яўляюцца месцам памяці і смутку для нашчадкаў, вечным напамінам аб жудасным перыядзе Вялікай Айчыннай вайны.

Паглядзець рэпартаж можна тут: https://www.trkbrest.by/21639-nesozhennaya-pamyat-kozly-i-silichi.html

Добавить комментарий