«Палацык» у бяспецы

У музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» з 5 па 7 жніўня праходзілі тактыка-спецыяльныя вучэнні раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Вучэнні праводзіліся з мэтай адпрацоўкі і павышэння прафесійных навыкаў у тушэнні пажараў на аб’ектах, які з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі Рэспублікі Беларусь.

На працягу некалькіх дзен выратавальнікі мадэліравалі розныя экстрэмальныя сітуацыі і шляхі выйсця з іх. Няпростыя ўмовы дзейнасці ў гістарычным будынку, варыянты эвакуацыі каштоўнасцяў і людзей былі адпрацаваны супрацоўнікамі аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Спадзяемся, што музей у бяспецы!

Падзяліцца навіной:

Добавить комментарий